28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа дапусціў увядзенне санкцый супраць уладаў Беларусі

25
Майк Пампэа дапусціў увядзенне санкцый супраць уладаў Беларусі
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Таксама могуць быць скасаваныя пастаўкі нафты з ЗША.

Сёння дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа, што прыляцеў з двухдзённым візітам у Прагу, даў эксклюзіўнае інтэрв'ю «Радыё Свабода», у якім сярод іншага адказаў на пытанні пра апошнія падзеі ў Беларусі.

- Вы асудзілі ход выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў. Што гэта азначае для будучыні амерыкана-беларускіх дачыненняў, паставак амерыканскай нафты ў Беларусь і прыезду амбасадара ЗША ў Менск?

- Нам трэба будзе над гэтым папрацаваць. Як вы сказалі, мы былі моцна ўстурбаваныя выбарамі і глыбока расчараваныя, што яны не былі свабоднымі і справядлівымі. Мы ўжо бачылі такія паводзіны раней і шкадуем, што гэта адбылося, мы назіралі за гвалтам і наступствамі, калі з мірнымі пратэстоўцамі абыходзіліся такім чынам, што не адпавядае таму, як з імі павінны абыходзіцца.

Мы яшчэ не вызначыліся наконт належнай рэакцыі, але магу вам сказаць: мы будзем працаваць разам з нашымі еўрапейскімі сябрамі, з нашымі свабодалюбнымі сябрамі, якіх у роўнай меры турбуе тое, што здарылася. Мы хочам, каб усё скончылася добра для беларускага народа, і мы прымем адпаведныя меры.

- Цяпер ідзе гаворка пра санкцыі ў рамках Еўрапейскага Звязу. Калі вы зберацеся і абмяркуеце гэтыя меры, ці будзеце вы таксама разглядаць санкцыі? Ці плануеце вы спыніць пастаўкі нафты?

- Я ўпэўнены, што мы разгледзім кожную з гэтых тэм. І важна вызначыць крытэры. Што, на нашу думку, мы можам зрабіць - і не толькі Злучаныя Штаты ў аднабаковым парадку, але і ў шматбаковым парадку, каб усё скончылася добра для беларускага народа. Альбо гэта будуць санкцыі, альбо пастановы аб пастаўках прадукцыі - усё гэта яшчэ трэба будзе вызначыць. Мы ўсё яшчэ пад свежым уражаннем ад гэтых выбараў, і нам трэба паглядзець, як тут усё складзецца найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках