У Маладзечне АМАП збіў хакеіста
23- 12.08.2020, 18:26
- 59,858
Форвард маладзечанскага «Дынама» затрыманы.
Форвард маладзечанскага «Дынама» Ілля Літвінаў пацярпеў падчас пратэстаў у Маладзечне.
«Паводле інфармацыі нашых крыніц, гулец маладзечанскага «Дынама» быў збіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў у Маладзечне. Як мяркуецца, Ілля вяртаўся з трэніроўкі і трапіў пад гарачую руку», - паведамляе «Хакейны Бульбаш».
Таксама інфармацыю пацвердзіла Федэрацыя хакея Беларусі.
Паводле інфармацыі «Прессбола», хакеіст таксама быў затрыманы.