20 красавiка 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі пра страйк у Беларусі: Адзіны бяскроўны спосаб пакончыць з дыктатурай

20
Міхаіл Хадаркоўскі пра страйк у Беларусі: Адзіны бяскроўны спосаб пакончыць з дыктатурай
МІХАІЛ ХАДАРКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Cалідарнасць можа змяніць сітуацыю.

Расейскі бізнэсовец і палітычны дзеяч Міхаіл Хадаркоўскі пракаментаваў у сваім Telegram-канале распачаты ў Беларусі страйк.

«Беларуская апазіцыя заклікае да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем свабодных выбараў.

Гэта адзіны бяскроўны спосаб пакончыць са сярэднеазіяцкай дыктатурай у еўрапейскай краіне», - піша Міхаіл Хадаркоўскі ў Telegram.

Нагадаем, беларускія Telegram-каналы выступілі са зваротам:

- Тры дні пратэстаў у Беларусі паказалі, што на працу ісці проста небяспечна.

Па дарозе на працу/дадому вас могуць збіць дубінкамі, расстраляць гумовымі кулямі і затрымаць.

Ехаць на працу гэтак жа небяспечна! Мярзотнікі могуць пашкодзіць ваш транспартны сродак, пратараніць, выцягнуць вас з аўто, збіць і затрымаць.

Гэтак жа фашысты могуць узяць у закладнікі і выкрасці вашых дзяцей, пагражаючы падарваць асколачнымі гранатамі сябе і іх, калі хтосьці адважыцца дапамагчы.

Хочаце гэта змяніць? Далучайцеся да Усебеларускага страйку!

Салідарнасць - наша сіла!

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках