28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі бізнэс сутыкнуўся з максімальным за 16 гадоў падзеннем прыбытку

1
Расейскі бізнэс сутыкнуўся з максімальным за 16 гадоў падзеннем прыбытку
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Найбольшыя страты - у Маскве.

Пандэмія каранавіруса прычыніла «катастрафічную шкоду» расейскаму бізнэсу, які перажыў рэкорднае за 16 гадоў пагаршэнне фінансавых паказчыкаў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні міжнароднай аўдытарска-кансалтынгавай сеткі FinExpertiza, якое прыводзіць РБК.

Сукупны прыбытак расейскіх кампаній у сакавіку-траўні 2020 года абрынуўся на 67% у гадавым вылічэнні, што стала найгоршым вынікам за ўсю гісторыю назіранняў (16 гадоў).

Удар, атрыманы бізнэсам, утрая мацнейшы за папярэдні крызіс, пік якога, паводле звестак FinExpertiza, прыпаў на 2017 год - тады бізнэс страціў 27% прыбытку.

Агульны прыбытак расейскага бізнэсу за вясну 2020 года склаў, паводле звестак FinExpertiza, 1,4 трлн рублёў і ў намінальным вылічэнні абрынуўся на 2,8 трыльёна рублёў. Пры гэтым больш за траціна кампаній атрымалі страту ў суме 1,65 трлн, астатнія - прыбытак у суме 3,05 трлн руб.

Сакавік стаўся цалкам правальным для бізнэсу - сукупная страта за гэты месяц склала 277 рублёў. Папярэднім цалкам стратным для расейскага бізнэсу месяцам быў студзень 2015 года, калі расейская эканоміка патрапіла пад удар санкцый, падзенне коштаў нафты і дэвальвацыі рубля.

У 16 рэгіёнах фінансавыя паказчыкі пагоршыліся настолькі, што бізнэс тут згенераваў чыстую страту, адзначае FinExpertiza. Гэта Масква (страты 85 млрд рублёў), Ямала-Ненецкая АТ (51,2 млрд), Рэспубліка Комі (19 млрд), Амурская вобласць (13,2 млрд), Ненецкая АТ (7,7 млрд), Томская вобласць (7,6 млрд), Чачэнія (3 млрд), Дагестан (2,7 млрд), Паўночная Асеція (1,9 млрд) і Крым (1,88 млрд).

Страты бізнэсу ў Інгушэціі падскочылі на 3260%, у Чачэніі - на 984%, у Ненецкай АТ, Амурскай вобласці і ў Крыме - больш чым на 300%.

Нарасціць прыбытак змаглі толькі прадпрыемствы сферы сельскай і лясной гаспадаркі і рыбаводства (8,3%), тады як у астатніх прыбытак альбо ўпаў, альбо змяніўся стратай. Напрыклад, сфера грамадскага харчавання і гатэльнага бізнэсу атрымала страты 45,5 рублёў.

«Галоўным генератарам страт за сакавік-травень 2020 года стаў аптовы гандаль прыродным газам. Праз зніжэнне коштаў газу і падзенне попыту з боку Еўропы страты ў гэтым сектары склалі 231 млрд рублёў», канстатуе FinExpertiza.

Надзеі, якія ўскладалі на імклівы або V-падобны рост эканомікі пасля зняцця карантынных абмежаванняў, не апраўдаліся, і ўжо відавочна, што расейская эканоміка, бізнэс і насельніцтва будуць яшчэ доўга пераадольваць наступствы пандэміі COVID-19, адзначае прэзідэнтка FinExpertiza Алена Трубнікава.

«На жаль, цяпер мы бачым, што запуск наноў найбуйнейшых эканомік, а значыць, і аднаўленне глабальнага попыту могуць істотна зацягнуцца і будуць вельмі неаднароднымі. Аднаўленне ж унутранага спажывецкага попыту з боку расейскага насельніцтва на фоне праваленых даходаў таксама будзе вельмі павольным», - кажа Трубнікава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках