«Пры мне на паверхах самым жорсткім чынам збівалі людзей да хрыпаў»
21- 12.08.2020, 15:30
- 67,511
Аповед расейскага журналіста, які патрапіў у ІЧУ ў Менску.
Журналіст расейскага выдання Znak Мікіта Цэліжэнка распавёў, як прайшло ягонае затрыманне ў ізалятары пасля затрымання ў Беларусі. Са слоў хлопца, яго білі па нырках, нагах і шыі, паведамляе тэлеграм-канад Mash.
Дарэчы, змясцілі Целіжэнку ў ІЧУ не як карэспандэнта. А як шараговага жыхара Менска - сілавікі назвалі пасведчанне прэсы і рэдакцыйнае заданне несапраўднымі.
«Пры мне на паверхах самым жорсткім чынам збівалі людзей да хрыпаў», - распавёў Мікіта Целіжэнка.