25 красавiка 2024, Чацвер, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія Сейма Літвы прапанавала не прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі

51
Камісія Сейма Літвы прапанавала не прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі
Фота: charter97.org

Заява была прынятая адзінагалосна.

Парламенцкая камісія замежных справаў прыняла заяву, у якой называе выбары прэзідэнта Беларусі сфальсіфікаванымі. Камісія прапануе не прызнаваць Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі, паведамляе 15min.lt.

«Камітэт Сейма замежных справаў, падкрэсліваючы, што прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, былі сфальсіфікаваныя, заклікае Сейм і іншыя адказныя літоўскія інстытуты не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі і прэзідэнта Лукашэнку як законнага лідара Беларусі», – гаворыцца ў тэксце.

Дэпутат Сейма Жыгімонт Павільёніс расказаў, што заява пра Беларусь была прынятая адзінагалосна. «Мы не прызнаем гэтыя выбары афіцыйнымі і ўпершыню ў гісторыі Літвы абвяшчаем, што не ўважаем Лукашэнку законным лідарам Беларусі», – сказаў Павільёніс.

У заяве супольна з Еўрапейскім звязам прапаноўваецца правесці «новыя, празрыстыя і цалкам дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках