23 красавiка 2024, aўторак, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азоце» некалькі цэхаў спынілі працу

22
На «Гродна Азоце» некалькі цэхаў спынілі працу

Рабочыя падтрымалі усебеларускі страйк.

Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» паведамляе пра тое, што працаўнікі «Гродна Азота» далучыліся да Усебеларускага страйку і некалькі цэхаў спынілі працу. Работнікі пішуць петыцыю аб непрызнанні так званых выбараў.

Нагадаем, незалежныя Telegram-каналы заклікалі працягваць усебеларускі страйк.

Тры дні пратэстаў у Беларусі паказалі, што на працу ісці проста небяспечна.

Па дарозе на працу/дадому вас могуць збіць дубінкамі, расстраляць гумовымі кулямі і затрымаць.

Ехаць на працу гэтак жа небяспечна! Вырадкі могуць пашкодзіць ваш транспартны сродак, пратараніць, выняць вас з машыны, збіць і затрымаць.

Гэтак жа фашысты могуць узяць у закладнікі і выкрасці вашых дзяцей, пагражаючы падарваць гранатай сябе і іх, калі хтосьці наважыцца дапамагчы.

Хочаце гэта змяніць? Далучайцеся да Усебеларускага страйку!

Салідарнасць - наша сіла!

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках