Ля метро «Пушкінская» ўлады знішчылі народны мемарыял
12- 12.08.2020, 10:35
- 43,039
Менчукі нясуць кветкі зноў.
Ля метро "Пушкінская" знішчылі стыхійны мемарыял. Менчукі нясуць кветкі зноў, паведамляе tut.by.
Кветкі і свечкі ляжаць на парапеце ля выхаду з Пушкінскую - у бок Берута.
- Такое не павінна адбывацца. Людзі не павінны гінуць, не павінна ліцца кроў. Мы мірна выходзім. Я гляджу гэтыя ўсе відэа (разгонаў) і проста плачу, - кажа дзяўчына з кветкамі.
Вакол ужо нічога не нагадвае пра начныя пратэсты. Нават мясцовыя дворнікі дзівяцца нязвыклай чысціні і кажуць, што, відавочна, хтосьці папрацаваў да іх.
Нагадаем, што на гэтым месцы 10 жніўня загінуў адзін з пратэстоўцаў.