26 красавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лагойскі РДК напісаў заявы на звальненне ў поўным складзе

11
Лагойскі РДК напісаў заявы на звальненне ў поўным складзе

Страйк трывае!

Учора пасля прыезду чарговага «палітідэолага» Лагойскі раённы дом культуры напісаў заявы на звальненне поўным складам, піша Telegaram-канал «Баста!».

Сёння стала вядома што семярым з дзесяці, заявы падпісалі!!! Хлопцы малайцы, маленькі страйк таксама ў залік!

Нагадаем, незалежныя Telegram-каналы заклікалі працягваць усебеларускі страйк.

Тры дні пратэстаў у Беларусі паказалі, што на працу ісці проста небяспечна.

Па дарозе на працу/дадому вас могуць збіць дубінкамі, расстраляць гумовымі кулямі і затрымаць.

Ехаць на працу гэтак жа небяспечна! Вырадкі могуць пашкодзіць ваш транспартны сродак, пратараніць, выняць вас з аўто, збіць і затрымаць.

Гэтак жа фашысты могуць узяць у закладнікі і выкрасці вашых дзяцей, пагражаючы падарваць гранатай сябе і іх, калі хто-то адважыцца дапамагчы.

Хочаце гэта змяніць? Далучайцеся да Усебеларускага страйку!

Салідарнасць - наша сіла!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках