19 красавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за ЗША ў Францыі паўсталі пытанні да TikTok

Услед за ЗША ў Францыі паўсталі пытанні да TikTok
Фота: AP

Праверкі прыкладання вядзе французскае агенцтва нагляду за прыватнасцю звестак.

Французскае агенцтва нагляду за прыватнасцю звестак (CNIL) пачало расследаванне ў дачыненні да сэрвісу кароткіх відэапаведамленняў TikTok. Пра гэта паведамляе Bloomberg, піша «УНІАН».

Са слоў прадстаўніка рэгулятара, агенцтва пачало расследаванне пасля атрымання скаргі ў траўні. Паведамляць падрабязнасці пра сутнасць скаргі і тэрміны вынясення пастаноў у CNIL адмовіліся.

Агенцтва «праяўляе асаблівую пільнасць у дачыненні да гэтай кампаніі, асабліва ў дачыненні да гэтай скаргі, а таксама пытанняў і іншых скаргаў, якія камісія можа атрымаць», - падкрэсліў прадстаўнік рэгулятара.

Храналогія падзей

10 жніўня 2020 года ЦРУ заявіла, што сетка TikTok не перадавала звесткі сваіх карыстальнікаў Кітаю

2 жніўня 2020 года амерыканская кампанія Microsoft прыпыніла перамовы аб куплі кітайскай сацыяльнай сеткі TikTok.

31 ліпеня выданне New York Times паведаміла, што амерыканскі тэхналагічны гігант Microsoft вядзе перамовы аб набыцці TikTok.

У гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоная адміністрацыя разглядае магчымасць забароны кітайскай сацсеткі TikTok. Адзначалася, што кітайская кампанія ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША.

Амерыканскія заканадаўцы выказвалі асцярогі з нагоды таго, што TikTok апрацоўвае звесткі карыстальнікаў. Зрэшты, іх турбавалі кітайскія законы, якія абавязваюць мясцовыя кампаніі супрацоўнічаць з выведвальнымі службамі КНР.

11 ліпеня 2020 года амерыканскі тэхналагічны гігант Amazon папрасіў сваіх супрацоўнікаў выдаліць з усіх прылад кітайскае прыкладанне TikTok.

17 ліпеня 2020 года з'явілася інфармацыя аб тым, што кампанія Facebook можа запусціць свой аналаг TikTok у ЗША і яшчэ 50 краінах.

У той жа дзень, 17 лiпеня 2020 года стала вядома аб тым, што ЗША могуць унесці ў «чорны спіс» матчыну кампанію TikTok.

У пачатку ліпеня 2020 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа папярэдзіў пра магчымасць забароны TikTok і яшчэ цэлага шэрагу кітайскіх прыкладанняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках