19 красавiка 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Бейруце прадаўжаюцца, нягледзячы на заяву ўрада аб адстаўцы

1
Пратэсты ў Бейруце прадаўжаюцца, нягледзячы на заяву ўрада аб адстаўцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Людзі выходзяць на вуліцы праз безадказнасць улады.

Ужо трэцюю ноч запар у Бейруце праходзяць пратэсты. Людзі ўсё яшчэ ў гневе пасля разбуральнага выбуху, які адбыўся тыдзень таму. У выніку катастрофы загінулі больш за 200 чалавек, яшчэ больш параненых, паведамляе BBC.

Праз некалькі гадзін пасля таго, як урад Лібана абвясціў аб адстаўцы, ля будынка парламента ўспыхнулі сутыкненні, паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ.

Мяркуецца, што выбух выклікала аміячная салетра, якая цягам шасці гадоў захоўвалася ў порце Бейрута без выканання належных захадаў бяспекі.

Выбуховая хваля прычыніла вялікую шкоду большай частцы горада, разбурыла порт, які быў важнай часткай інфраструктуры краіны.

Лібан яшчэ да выбуху змагаўся з небывалым эканамічным крызісам, многія людзі ў краіне знаходзяцца за рысай беднасці.

Насельніцтва краіны патрабуе поўнага перагляду палітычнай сістэмы, якую яны вінавацяць у карупцыі і безадказным кіраванні дзяржавай.

Прэм'ер-міністр Лібана Хасан Дзіяб назваў адной з прычын маштабнага выбуху карумпаванасць урада, які гадамі пазбягае адказнасці за рабаванне краіны. Ён уступіў у пасаду ў студзені пры падтрымцы шыіцкага руху "Хэзбала" і яго хаўруснікаў пасля адстаўкі папярэдняга ўрада.

Дзіяб заявіў аб тым, што будзе прытрымлівацца волі людзей, якія патрабуюць прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у катастрофе.

Аднак, экспэрты мяркуюць, што адстаўка ўрада наўрад ці развяжа праблемы ў Лібане, бо эканамічная сітуацыя ў краіне толькі пагаршаецца, а чалавечы гнеў не згасае.

Пасля адстаўкі ўрада ў Лібане з'явіцца новая ўлада, але ніхто не можа гарантаваць, што яна будзе лепшай за папярэднюю, піша BBC.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках