29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітпол у Беластоку: Ціханоўская – 93.6%, Лукашэнка – 0.52%

5
Экзітпол у Беластоку: Ціханоўская – 93.6%, Лукашэнка – 0.52%

Дыктатар сабраў 3 галасы.

Вынікі экзітполу ў Беластоку. Было апытана 579 чалавек, паведамляе racyja.com.

Ціханоўская – 542, 93.6%

Адмова ад адказу – 22, 3.79%

Лукашэнка – 3, 0.52%

Канапацкая – 5, 0.86%

Супраць усіх – 7, 1.2%

Якаў Бык адзін з тых, хто праводзіў экзітпол у Беластоку:

– Дзень прайшоў вельмі хутка і незаўважна. Было вельмі шмат жадаючых прагаласаваць.

- Ці ўсе паспелі?

– На выбарчым участку было толькі адно месца для галасавання. Пускалі па аднаму чалавеку.

- Я ведаю, што нават з Варшавы прыязджалі ў Беласток, каб аддаць свой голас.

– Так, з Варшавы, з бліжэйшых гарадоў людзі прыязджалі, хацелі прагаласаваць. Камусьці ўдалося, камусьці на жаль не. Паводле нашых вынікаў прэзідэнт не сабраў нават 3%, ён сабраў проста 3 галасы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках