28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як карыстацца Telegram у Беларусі?

8
Як карыстацца Telegram у Беларусі?

Праўду не ўтоіш.

У беларускіх Telegram-каналах з'явілася інструкцыя, як карыстацца Telegram у Беларусі. Нагадаем, што па ўсёй краіне назіраюцца сур'ёзныя праблемы з доступам да інтэрнэту.

1. Скачай Telegram на тэлефон праз што заўгодна. Шукай праз Bing.com, Duckduckgo.com,

Yahoo.com, Yandex.ru... Калі не можаш, папрасі ў сяброў усталяваць хоць праз Bluetooth

2. Падпішыся на @ProxyMTProto - ён будзе скідваць у чат новыя спосабы абыходу блакаванняў.

Націскай Connect і правярай, ці працуе. Адзін з 10-20 дакладна спрацуе.

3. Калі потым адваліцца, націскай на кнопку шчыта і глядзі спіс тваіх шляхоў абыходу блакаванняў.

4. Выбірай зялёныя, дзе ніжэй Ping.

5. Калі сувязь слабая, пераключыўся на 2G (шукай у наладах тэлефона «Мабільныя сеткі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках