18 красавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За мінулыя 24 гадзіны Беларусь стала другой краінай

9
За мінулыя 24 гадзіны Беларусь стала другой краінай
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Самае галоўнае цяпер - гэта не змяншаць абароты.

Беларусь - добрая, смелая, мужная, разумная, сумленная, салідарная, свабодная і еўрапейская краіна. Учора гэта ўбачыў увесь свет.

Лукашэнка можа маляваць сабе ўсякія лічбы, усякія адсоткі - гэта псіхапатычныя фантазіі, якія да рэчаіснасці не маюць ніякага дачынення. І беларусы гэта ўчора паказалі і давялі.

І самае галоўнае цяпер - гэта не змяншаць абароты. Так, першы, самы цяжкі крок зроблены, але нам многае яшчэ трэба будзе зрабіць. Дзеля будучыні нашых дзяцей, дзеля сваякоў, дзеля палітвязняў, дзеля таго хлопца, які кінуўся пад колы аўтазака.

У жыцці кожнага чалавека бываюць такія моманты, калі трэба рабіць выбар.

Магчыма, самы галоўны выбар у жыцці трэба зрабіць сёння. Сярэдзіны няма. «Так як раней», ужо не будзе. Сёння выбар - гэта дзеянне або бяздзейнасць. Адзіны шанец нешта змяніць - гэта нешта для гэтага рабіць.

Ганаруся тым, што я Беларус.

Жыве Беларусь!

Дзяніс Казакевіч, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках