Урсула фон дэр Ляен: Падаўленне мірных пратэстаў недапушчальнае ў Еўропе
6- 10.08.2020, 15:34
- 26,041
Кіраўніца Еўракамісіі пракаментавала выбары ў Беларусі.
Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала выбары ў Беларусі, асудзіўшы падаўленне пратэстаў і заклікаўшы ўрад краіны дакладна падлічыць і апублікаваць вынікі галасавання. Яна зрабіла адпаведную заяву ў сябе ў Twitter.
«Жорсткае падаўленне мірных пратэстаў недапушчальнае ў Еўропе. Фундаментальныя правы чалавека ў Беларусі неабходна паважаць. Я заклікаю беларускія ўлады забяспечыць дакладны падлік і публікацыю галасоў, аддадзеных на ўчорашніх выбарах», - напісала фон дэр Ляен.
Нагадаем, паводле звестак незалежнага экзітпола на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі перамагае Святлана Ціханоўская. За яе аддалі свае галасы 72,1%, за Лукашэнку - 13,7%. Святлана Ціханоўская абвясціла сябе пераможцай выбараў прэзідэнта Беларусі. Яе штаб запатрабаваў перадачы ўлады ў Беларусі новаму прэзідэнту.