«Раскажыце гэта ўсім, хто па-ранейшаму адрэзаны ад сеціва»
15- 10.08.2020, 17:55
- 65,713
Барацьба скончыцца нашай перамогай.
Журналіст і паэт Дзмітрый Растаеў падзяліўся ў «Фэйсбуку» ўражаннямі ад падзеяў у Беларусі.
- Учора, быўшы адрэзанымі ад інтэрнэту і застаўшыся сам-насам з хлуслівай БТ, шмат хто ў Беларусі палі духам і паддаліся нудоце.
Хлопцы, не падайце духам!
Нічога не страчана, усё толькі пачынаецца!
Аб'яднаныя штабы не прызналі вынікі, абвешчаныя Ярмошынай. Ціханоўская абвясціла сябе пераможцай і запатрабавала мірнай перадачы ўлады. Ва ўкраінскай Радзе рыхтуецца пастанова аб непрызнанні ярмошынскіх «вынiкаў». Прэзідэнт Латвіі заклікаў АБСЕ заняцца іх расследаваннем. Кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў таксама рыхтуюць супольную заяву. Лукашэнку з «перамогай» павіншаваў толькі Пуцін. Увесь цывілізаваны свет - на нашым баку.
Нічога не страчанае!
Раскажыце гэта ўсім, хто па-ранейшаму адрэзаны ад сеткі. Барацьба толькі пачалася, і яна скончыцца Нашай перамогай. Галоўнае - не губляйце надзеі і прысутнасці духу!
𝗙𝗿𝗲𝗲𝗱𝗼𝗺!!!