29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutsche Welle: Святлана Ціханоўская абвясціла сябе пераможцай выбараў прэзідэнта Беларусі

63
Deutsche Welle: Святлана Ціханоўская абвясціла сябе пераможцай выбараў прэзідэнта Беларусі
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
ФОТА: GETTY IMAGES

Са звестак штаба, яна атрымала ад 70 да 90% галасоў выбарцаў у розных рэгіёнах.

Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская не прызнае папярэднія вынікі галасавання, пра якія заявіў Цэнтрвыбаркам. "Вядома, мы не прызнаем. Атрыманыя намі лічбы не супадаюць з тымі, што былі агучаныя", - заявіла яна ў панядзелак, 10 жніўня, на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе Deutsche Welle.

Са слоў Ціханоўскай, яна ўважае сябе за пераможцу на выбарах.

Кандыдатка ў прэзідэнты таксама падкрэсліла, што выступае за мірныя перамены ў краіне.

Звесткі штаба Ціханоўскай сведчаць аб ейнай перамозе

Раней прэс-сакратарка штаба Ганна Красуліна таксама заявіла, што ў штабе не прызнаюць афіцыйныя папярэднія вынікі галасавання. "Агучаныя ЦВК вынікі выбараў не адпавядаюць рэальнасці і зусім супярэчаць здароваму сэнсу", - заявіла яна "Інтэрфаксу".

У сваю чаргу давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова паведаміла ўласныя звесткі штаба аб выніках галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, згодна з якімі ў розных рэгіёнах краіны апанентка Лукашэнкі атрымала пераканаўчую перамогу на выбарах.

"У нас ёсць тая інфармацыя, якая паступала ўчора з тых участковых камісій, дзе сапраўды палічылі галасы, нічога не фальсіфікавалі. Святлана перамагла: ад 70, а на некаторых і да 90 адсоткаў набрала. Як вы думаеце, маючы гэтую інфармацыю, можам мы нармальна ўспрымаць тое, што ЦВК сёння кажа? Вядома ж не", - заявіла яна РІА "Новости". З інфармацыі "Інтэрфакса", цяпер у штаба Ціханоўскай ёсць уласныя звесткі аб выніках галасавання прыкладна на 250 з амаль 6 тысяч выбарчых участкаў.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках