26 красавiка 2024, Пятніца, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Слоніме (Відэа, онлайн)

6
Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Слоніме (Відэа, онлайн)
ФОТА: NN.BY

Больш за тры тысячы чалавек прыйшлі на сустрэчу з кандыдаткай у прэзідэнты Беларусі.

Сустрэча праходзіла на стадыёне "Дынама" ў Слоніме.

20:47 Мітынг скончаны. Дзякуй, што былі з намі!

20:38 Больш за тры тысячы чалавек скандуюць "Жыве Беларусь!"

20:33 Лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і з гербам "Пагоня". Грае песня "Муры".

20:27 Вераніка Цапкала пытаецца, як людзі могуць выжыць на такія нізкія пенсіі і заробкі, якія ёсць цяпер у Беларус пры Лукашэнку. "Хіба вам ёсць што страчваць? Горш быць проста не можа", – кажа яна.

20:26 Цапкала запэўнівае, што альтэрнатыўныя кандыдаты заўсёды будуць адстойваць суверэнітэт Беларусі.

20:25 Вераніка Цапкала кажа, што Беларусі неабходныя перамены. "Улада палохае нас майданам, уводам расейскіх войскаў ці войскаў NATO. Вы чулі ад альтэрнатыўных кандыдатаў пра вайну? Мы хочам жыць у мірнай краіне і не хочам з'язджаць з Беларусі, таму што гэта наша радзіма", – кажа яна.

20:22 Выступае прадстаўніца штаба Валерыя Цапкалы, ягоная жонка Вераніка Цапкала. Яна дзякуе людзям за падтрымку. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!"

20:19 Калеснікава заклікае галасаваць 9 жніўня за Ціханоўскую і насіць белыя стужкі.

20:17 "Гэтая калымага ўлады развальваецца на часткі! Нам трэба перастаць баяцца і трэба браць адказнасць на сябе, не чакаць, што на пікеты прыйдзе нехта іншы. Трэба знайсці ў сабе сілы супрацьстаяць гэтай сістэме рабства", – кажа прадстаўніца штаба Віктара Бабарыка.

20:15 Марыя Калеснікава традыцыйна заклікае прадаўжаць "дзяўбці" гэтую ўладу.

Фотa: Белсат

20:13 Удзельнікі мітынгу скандуюць "Я магу ўсё змяніць!"

20:12 Калеснікава кажа, што беларусы сталі іншымі. "Такімі людзьмі вельмі цяжка кіраваць, іх складана трымаць у недасведчанасці, ад такіх беларусаў немагчыма адмахнуцца. Мы не абслугоўваем уладу, а наадварот. Сіла ў народзе!" – кажа яна.

20:10 Калеснікава расказвае пра кандыдата ў прэзідэнты Віктару Бабарыку, за якога былі сабраныя амаль паўмільёна подпісаў беларусаў, але які цяпер знаходзіцца ў турме. Яна мяркуе, што цяпер ягоных прыхільнікаў стала яшчэ больш.

20:08 Выступае прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава. Яна кажа, што з Заходняй Беларусі даўно можна было зрабіць рай для турыстаў, але замест гэтага людзі з гэтага рэгіёну з'язджаюць на заробкі ў Варшаву і Маскву.

20:02 Кандыдатка нагадвае, што калі стане прэзідэнткай, правядзе новыя сумленныя выбары.

20:01 Ціханоўская кажа, што сотні беларускіх кампаній гатовыя прыняць на працу звольненых на палітычныя матывы. "Не трэба баяцца. Гэта пераломны момант, людзі. Год проста неверагодны", – кажа яна.

19:59 Яна заклікае выйсці на інтэрнэт-платформу "Голас" і паглядзець, як можна там прагаласаваць.

19:58 Ціханоўская заклікае не галасаваць датэрмінова. "Пераступаць праз свой страх, менавіта на датэрміновым галасаванні вельмі высокая рызыка фальсіфікацыі вашых галасоў", – кажа яна.

19:57 Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!"

19:56 Кандыдатка заклікае пераступіць свой страх, не баяцца звальненняў з працы і штрафаў і запэўнівае, што людзі не застануцца адны. У Беларусі "адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, гэта і ёсць прыкмета нацыі".

19:52 Ціханоўская расказвае пра незаконна знятых з выбарчай гонкі кандыдатаў Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу.

19:50 Кандыдатка звярнулася да прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія прыйшлі на мітынг, і заклікала іх размаўляць з аднагодкамі і данесці да іх, што трэба мяняць уладу і галасаваць за перамены і супраць дыктатуры.

19:49 "Я не змагла здрадзіць свайму мужу, я не змагла здрадзіць людзям і зразумела, што ў мяне няма шляху назад", – сказала яна.

19:47 Ціханоўская пачала расказваць пра свайго мужа Сяргея. Паводле ейных словаў, ён адкрыў людзям вочы і людзі ўбачылі ў ім будучага прэзідэнта Беларусі. Цяпер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА, а іхнія дзеці вымушаныя з'ехаць за мяжу. Але ўлады не ўзялі да ўвагі, што ягоная жонка, звычайная хатняя гаспадыня, стала адважным чалавекам і стала на шлях Сяргея.

19:44 Грае песня "Муры".

19:42 Прыбылі кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Людзі пляскаюць у далоні.

19:41 Людзей таксама заклікаюць рэгістравацца незалежнымі назіральнікамі.

19:39 Беларусаў заклікаюць фатаграфаваць свае бюлетэні і адпраўляць на інтэрнэт-платформу "Голас".

19:36 Вядоўца заклікае не галасаваць датэрмінова, а прыйсці на ўчасткі толькі 9 жніўня і лепш у другой палове дня.

19:32 Вядоўца мітынгу выступае на беларускай мове. Ён нагадаў, што ўлады Слоніма спецыяльна арганізавалі на гэты час іншыя мерапрыемствы. "Ганьба!" – крыкнуў ён. Людзі падтрымалі.

19:31 Людзі прадаўжаюць стаяць у чарзе, каб прайсці на стадыён.

ФОТА: NN.BY

19:30 Людзі клічуць кандыдатку ў прэзідэнта, скандуючы "Света!". Яна яшчэ не прыбыла.

19:29 Грае песня Змітра Вайцюшкевіча "Жыве Беларусь!".

19:28 Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!"

19:24 Людзей усё больш!

19:23 Стадыён запаўняецца людзьмі, многія прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

ФОТА: NN.BY
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках