29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самыя развітыя гарады свету

6
Названы самыя развітыя гарады свету
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Апублікаваныя вынікі даследавання.

Самымі развітымі гарады свету аказаліся Лондан, Нью-Ёрк, Парыж, Токіа, Рэйк'явік і Капенгаген. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Cities in Motion Index (CIMI) бізнэс-школы IESE, паведамляе «Лента.ру».

Таксама ў спіс увайшлі Бэрлін, Амстэрдам, Сінгапур, раён Ганконг, Цюрых, Осла, Чыкага, Стакгольм, Вашынгтон, Лос-Анджэлес, Сіднэй, Вена, Сеул і Сан-Францыска.

Горшымі гарадамі прызнаныя Каракас (Венесуэла), Карачы, Лахор (Пакістан), Лагас (Нігерыя), Дуала (Камерун), Калката (Калькута, Індыя), Каір (Егіпет), Эр-Рыяд (Савудаўская Арабія), Рабат (Марока) і Маніла (Філіпіны). Таксама адсталым названы расейскі Новасібірск - 159 месца.

Пры падліках улічваліся такія крытэрыі, як чалавечы капітал (прыцягненне і развіццё талентаў), сацыяльная згуртаванасць (у тым ліку і ўзаемадзеянне адзін з адным розных груп насельніцтва), стан эканомікі, экалагічнае становішча, сістэма кіравання горадам, добраўпарадкаванне, міжнародная адкрытасць, развіццё тэхналогій, транспартная інфраструктура і іншыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках