Двое паплечнікаў Ціханоўскага выйшлі на свабоду
5- 9.07.2020, 19:39
- 26,959
Ім змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», на волю выйшлі паплечнікі Сяргея Ціханоўскага Уладзімір Навумік і Васіль Баброўскі.
Ім змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яны вяртаюцца дадому да сваіх сваякоў.
За кратамі застаюцца яшчэ 7 чалавек паводле так званай справы Ціханоўскага: сам блогер Сяргей Ціханоўскі, а таксама Аляксандр Арановіч, Уладзімір Кніга, Яўген Разнічэнка, Арцём Сакаў, Вяргілій Ушак і Дзмітрый Фурманаў.
Яшчэ адзін падсудны, Сяргей Калмыкоў, быў вызвалены праз тыдзень пасля затрымання, але за ім захаваўся статус абвінавачанага.