29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрас Аўштравічус: Чаша трывання беларусаў перапоўненая

7
Пятрас Аўштравічус: Чаша трывання беларусаў перапоўненая
Пятрас Аўштравічус

Рэжым не змог адэкватна ацаніць настроі народа.

Сёння ў Еўрапейскім парламенце прайшлі дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі.

Сайт Сharter97.org прыводзіць тэкст выступу дакладчыка Еўрапарламента аб Беларусі, дэпутата ад Літвы Пятраса Аўштравічуса.

- Сёння ў Беларусі мы назіраем сістэматычную і бесперапынную імітацыю выбарчых працэдур, створаных для ўрачыстай мэты - падаўжэння амаль трохдзясяцігадовага аўтарытарнага рэжыму. Сур'ёзныя парушэнні на выбарах [у парламент] былі зафіксаваныя БДІПЧ АБСЕ, такая ж схема ўжываецца на існых прэзідэнцкіх выбарах. Аднак рэжым не змог адэкватна ацаніць настроі беларускага народа. Грамадская незадаволенасць палітыкай урада перапоўніла чашу цярпення людзей, і з'яўленне новых кандыдатаў у прэзідэнты запаліла надзею на перамены.

Беларускі рэжым захрас у мінулым. Каб захаваць уладу, ён прадаўжае ісці шляхам рэпрэсій, запалохвання, пераследу і масавых арыштаў. Мірныя дэманстранты і мінакі збіваюцца і выкрадаюцца КДБ, а таксама зазнаюць здзекі і пагрозы з боку дзяржаўных СМІ. Галоўныя кандыдаты ў прэзідэнты - Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі застаюцца ў зняволенні, больш за 40 чалавек затрыманыя паводле палітычных матываў, больш за 400 чалавек былі арыштаваныя падчас кампаніяў для збору подпісаў і мітынгаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты. Сярод арыштаваных і зняволеных ёсць журналісты і блогеры, у тым ліку ад такіх вядомых арганізацый навін, як «Радыё Свабодная Еўропа» і Reuters.

Беларускі рэжым вярнуўся ў часы вязняў сумлення. Праз тры гады пасля свайго вызвалення былы вязень сумлення Мікалай Статкевіч зноў у турме, яшчэ аднаму апазіцыйнаму лідару Паўлу Севярынцу нядаўна падоўжылі тэрмін зняволення.

Каб атрымаць перамогу, беларускі рэжым гатовы выкарыстоўваць усе сродкі, нават спяшацца з запускам Астравецкай атамнай электрастанцыі, якая не адпавядае міжнародным стандартам ядзернай бяспекі. Гэты праект знаходзіцца на самым захадзе [Беларусі], усяго ў 20 кіламетрах ад вонкавай мяжы ЕЗ, ядзерная ўстаноўка фінансуецца і распрацоўваецца Расеяй. Гэта яшчэ адзін траянскі конь для нашай еўрапейскай і энэргетычнай бяспекі.

Яшчэ адным прыкладам абыякавасці беларускага рэжыму да свайго народу з'яўляецца адмаўленне COVID-19. Беларускія ўлады праігнаравалі рэкамендацыі САЗ і праз правакацыйныя паводзіны ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў, вывелі Беларусь вяршыню спісу найбольш заражаных краін Еўропы. Гэта высокі кошт палітычнага папулізму, калі жыцці людзей дарэмна прыносяцца ў ахвяру.

Я заклікаю інстытуты ЕЗ распрацаваць комплексную стратэгію што да Беларусі. Яна павінна грунтавацца на еўрапейскай перспектыве, павазе прынцыпу суверэнітэту, дэмакратычнага праўлення, свабодных і справядлівых выбараў, плюралістычнага грамадства і міжнародных стандартаў ядзернай бяспекі.

Еўрапейскі Звяз павінен заставацца адкрытым і падтрымліваць беларускі народ. Наша падтрымка Беларусі ў пераадоленні COVID-19 ніякім чынам не можа быць звязаная з падтрымкай беларускага рэжыму.

Нарэшце, ЕЗ павінен атрымаць урок аб датэрміновым скасаванні санкцый у 2016 годзе. Варыянт з санкцыямі павінен заставацца адкрытым і пад сталым наглядам.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках