28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прыстрашыў выхадам ЛДПР з расейскай Думы ў поўным складзе

23
Жырыноўскі прыстрашыў выхадам ЛДПР з расейскай Думы ў поўным складзе
УЛАДЗІМІР ЖЫРЫНОЎСКІ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Кіраўнік расЕйскай партыі незадаволены затрыманнем губернатара Хабараўскага краю.

Лідар расейскай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прыстрашыў выхадам фракцыі з Дзяржаўнай Думы ў поўным складзе. Такую заяву палітык зрабіў пасля затрымання сябра партыі, губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала раніцай 9 чэрвеня. Чыноўнік падазраецца ў арганізацыі серыі заказных забойстваў, паведамляе «Радыё Свабода».

Фургал - адзін з нямногіх губернатараў не з «Адзінай Расеі». Электаральныя аналітыкі адзначылі адсутнасць укідаў у Хабараўскім краі на галасаванні пра папраўкі ў Канстытуцыю. Раніцай 9 чэрвеня прадстаўнікі Следчага камітэта ў суправаджэнні ўзброеных супрацоўнікаў ФСБ затрымалі губернатара на выхадзе з ягонага дома. Ён дастаўлены самалётам у Маскву.

«Трэба - фракцыя ЛДПР здасць паўнамоцтвы і пойдзе адсюль. - Заявіў Жырыноўскі падчас выступу ў Дзярждуме. - Няхай увесь свет даведаецца, што за бязладдзе ў краіне. Вам Канстытуцыя патрэбная? Мы вам далі Канстытуцыю! А вы нам кайданкі на рукі надзяваеце! Бессаромныя! Сядзіце ў высокіх кабінетах і як за Сталінам пачынаеце дзейнічаць! Але Бортнікаў не Берыя. І варанкоў у вас не выстарчыць». Відэа звароту Жырыноўскага прыводзіць выданне «Медуза».

Пасля выступу Жырыноўскага ФСБ і Следчы камітэт затрымалі двух дэпутатаў Заканадаўчай Думы Хабараўскага краю ад ЛДПР Дзмітрыя Казлова і Сяргея Кузняцова паводле падазрэння ў махлярстве. Крыніца ТАСС паведаміла агенцтву, што крымінальная справа «пакуль не звязаная» са справай Фургала.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках