16 красавiка 2024, aўторак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы - партызанская краіна, а не прыгонныя сяляне

13
Мы - партызанская краіна, а не прыгонныя сяляне

Перакрыем кісларод АМАПу, чыноўнікам і «кішэннаму» бізнэсу?

Чытачка Telegram-канала «Баста!» з Менска звярнулася да беларусаў.

«Пасля 1994 года я наогул не хадзіла на выбары, не было сэнсу, бо таракан выбіраў сябе сам, - піша яна. - За гэтыя гады бачыла ўсё, у тым ліку беззаконне і хамства чыноўнікаў.

І хацелася б ведаць, яны што, забыліся, хто на іх працуе, хто корміць АМАП, войска, міліцыю? Пра Лукашэнку наогул няма размовы, ён даўно пераблытаў сваё з народным.

Бо зразумела, хто іх утрымлівае. Дык, мажліва, ім усім - АМАПу, чыноўнікам, «дэпутатам», «кішэннаму» бізнэсу - перакрыць кісларод? Зусім хутка прыйдзе час ладзіць забастоўкі на дзяржпрадпрыемствах. Трэба ўжо цяпер гатавацца да іх, размаўляць з калегамі па цэху, у аддзелах.

Трэба абуджаць, падымаць спальныя раёны. Кожны вечар выходзіць на балкон і грымець начыннем, каб дрэнна спалася яму, развешваць улёткі.

Мы - партызанская краіна. Народ наш вельмі смелы, рашучы і працавіты, але мы не прыгонныя сяляне і цяпер не 19-е стагоддзе».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках