24 красавiка 2024, Серада, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі перапоўненыя ўсе сховішчы нафты

3
У Кітаі перапоўненыя ўсе сховішчы нафты

На пачатак ліпеня ў краіне практычна не засталося рэзервуараў.

Масіраваная скупка нафты невялікімі коштамі ў красавіку і траўні перапоўніла да краёў амаль усе сховішчы нафты ў Кітаі, піша finanz.ru.

На пачатак ліпеня ў краіне практычна не засталося рэзервуараў, куды можна было б заліваць лішнюю нафту: ёмістасці сховішчаў у мацерыковай частцы КНР былі задзейнічаныя на 69%, што толькі на 1% менш за тэхналагічную рысу, якая ў галіны ўважаецца за бяспечную, паведамляе Caixin са спасылкай на звесткі Oilchem China.

З пачатку года запасы нафты, якая не знайшла канчатковага спажыўца ў асобе кітайскіх НПЗ, выраслі на 24% і дасягнулі 33,4 мільёна тон.

Кітайцы зладзілі глабальную скупку нафты, калі кошты ўпалі, кажа аналітык ClipperData Мэт Сміт: «Яны набывалі як вар'яты, фактычна ўзяўшы «дно» рынка».

У траўні імпарт «чорнага золата» ў КНР узляцеў на 19% і ўстанавіў гістарычны рэкорд - 11,3 млн барэляў за дзень. Дадатковыя пастаўкі прыходзілі з Лацінскай Амерыкі і краін ОРЕС, уключаючы Савудаўскую Арабію, Ірак і Нігерыю.

Імпарт з Расеі вырас на 17,4%, да 1,75 млн барэляў на дзень, паводле звестак галоўнай мытнай управы КНР.

Для расейскіх нафтавікоў, зрэшты, гэтыя пастаўкі сталіся стратнымі: фактычныя экспартныя кошты расейскіх гатункаў у красавіку былі адмоўнымі.

На ацэнку Argus, за вылікам падаткаў і транспартных выдаткаў на кожным прададзеным барэлі кампаніі страцілі прыблізна 3 даляры. Калі ж улічыць аперацыйныя выдаткі, то страты дасягалі 6-8 даляраў за бочку. Такім чынам, экспарт нафты ў Кітай абярнуўся стратамі на 420 млн даляраў, агульныя страты ад экспарту ва ўсіх кірунках маглі дасягнуць 1-1,2 млрд даляраў за месяц.

Паколькі ўсе наземныя сховішчы нафты перапоўненыя, ля кітайскіх партоў імкліва растуць коркі з танкераў, якім няма дзе разгрузіцца. Аб'ём нафты, які «дрэйфуе» на размешчаных ля ўзбярэжжа КНР суднах, вырас у чатыры разы з пачатку траўня і ў 7 раз, калі параўноўваць з паказчыкамі першага квартала.

На 29 чэрвеня на якары каля берагоў Кітая стаялі 59 танкераў, якія трымалі ў суме 73 мільёны барэляў на борце. Нічога такога не было ні разу ў гісторыі - нават у крызісным 2015 годзе, калі рынак захлынаўся лішкам.

Увесну гэтая практыка прыносіла прыбытак: нафта з неадкладнай пастаўкай каштавала значна танней, чым на наступныя месяцы. Розніца - так званае «кантанга» - дасягала 10-15 даляраў і дазваляла зарабляць нафтатрэйдарам ростам коштаў арэнды супертанкераў класа VLCC удвая - да 15 млн даляраў за «ваяж» ад узбярэжжа ЗША да Кітая.

Але вяртанне коштаў да адзнакі 40 даляраў за барэль сціснула ф'ючэрсную крывую: Brent з пастаўкай у верасні на 13.31 мск каштуе 43,32 даляра за бочку, а ў снежні - толькі на 50 цэнтаў даражэй.

Гэта ўжо прывяло да таго, што Кітай зніжае танкерныя закупкі і рыхтуецца распрадаваць нафту, назапашаную на зямлі, кажа Сміт з ClipperData.

Разварот кітайскай палітыкі можа націснуць на цэны гэтак жа, як скупка іх падтрымала, дадае ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках