18 красавiка 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнік Флэшмобу салідарнасці: Суседзі вынеслі вялікую калонку, а я проста выйшаў са сцягам

Удзельнік Флэшмобу салідарнасці: Суседзі вынеслі вялікую калонку, а я проста выйшаў са сцягам

Людзей ахапіў рух.

Учора ў Беларусі прайшоў шаснаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адкрывалі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі ў рондалі, уключалі музыку.

«Учора нарэшце да Флэшмобу далучыліся людзі. Хтосьці вынес вялікую калонку. Магутнасці маёй бракавала, таму проста выходзіў са сцягам. Некалькі чалавек проста падтрымлівалі ў вокнах, людзі на вуліцы таксама заўважалі і паказвалі падтрымку. Будзем прадаўжаць далей выходзіць», - распавядае падпісант групы «Стоп Лука» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашы жыцці і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках