20 красавiка 2024, Субота, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША плануюць навучаць кіпрскіх вайскоўцаў

ЗША плануюць навучаць кіпрскіх вайскоўцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пастанова Вашынгтона выклікала незадаволенасць Турцыі.

ЗША заявілі аб планах першай супольнай праграмы вайсковай падрыхтоўкі з Кіпрам, праігнараваўшы пазіцыю чальца NАТО - Турцыі, якая папярэдзіла аб дэстабілізацыі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Летась Кангрэс ЗША скасаваў шматгадовае эмбарга на пастаўку зброі на востраў, трэцяя частка якога акупаваная Турцыяй.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа паведаміў, што Дзярждэпартамэнт упершыню прафінансуе праграму вайсковай падрыхтоўкі для Рэспублікі Кіпр у рамках «пашырэння стасункаў дзвюх краін у сферы бяспекі».

«Гэта частка нашых намаганняў для ўмацавання стасункаў з ключавымі рэгіянальнымі партнёрамі для спрыяння стабільнасці ва Усходнім Міжземнамор'і», - заявіў Пампэа журналістам.

Турцыя і самаабвешчаная Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра раней перасцерагалі ад спынення эмбарга, заяўляючы, што такая пастанова парушыць баланс сіл на выспе.

«Як мы неаднаразова падкрэслівалі раней, такія крокі не дапамагаюць пошуку развязання кіпрскай праблемы, але хутчэй яшчэ больш умацоўваюць бескампрамісную пазіцыю грэцкіх кіпрыётаў», - пракаментаваў МЗС Турцыі заяву Пампэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках