10 жнiўня 2020, панядзелак, 2:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі мільянер прадае беларускі «Ідэя Банк»

9
Польскі мільянер прадае беларускі «Ідэя Банк»
Фота: infobank.by

Водгалас справы супраць «Белгазпрамбанка»?

Стала вядома, што адзін з найбагацейшых польскіх бізнэсоўцаў, уладальнік фінансавага холдынгу Getin Лешэк Чарнецкі збіраецца прадаць беларускі «Ідэя Банк». Пра гэта паведамляе выданне wnp.pl.

«Управа Getin паведамляе, што ў сувязі з атрыманнем двух прапаноў аб куплі даччынай кампаніі «Ідэя Банк Беларусь» з галоўным офісам у Менску, сёння пастанавілі пачаць дзеянні, накіраваных на патэнцыйны продаж усіх акцый, якія знаходзяцца ў «Ідэя Банк Беларусь», - заявілі ў кампаніі польскага бізнэсоўцы.

Getin Holding выйшаў на беларускі рынак у 2008 годзе, купіўшы блізу 6 млн даляраў кантрольны пакет невялікага «Самбелбанка». Прыход буйнога інвестара не надта адбіўся на становішчы банка на беларускім фінансавым рынку. Новы імпульс беларускі бізнэс Чарнецкага атрымаў у 2012 годзе, калі была прынятая пастанова (і выдадзеныя адпаведныя інвестыцыі) аб стварэнні і развіцці на базе «Самбелбанка» (у 2013 годзе ён перайменаваны ў «Ідэя Банк») раздробнага банка.

У 2013 годзе Лешэк Чарнецкі за 4,8 мільёнаў еўраў купіў у пула міжнародных інстытуцыйных інвестараў Беларускі банк малога бізнэсу і ў 2015 годзе закончыў яго далучэнне да «Ідэя Банку».

Нагадаем, апошнім часам у Беларусі ў банкаў з замежным капіталам пачаліся праблемы. Пасля таго, як беларускія ўлады пачалі крымінальную справу супраць топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанка», якім дваццаць гадоў кіраваў Віктар Бабарыка, які вылучаецца ў прэзідэнты, многіх беларусаў пачалі прымушаць скасоўваць дамовы з банкамі, дзе ёсць замежны капітал.

Таксама Нацбанк увёў сваё часовае кіраўніцтва ў «Белгазпрамбанку», пасля чаго шматлікія кліенты заявілі пра знікненне грошай з дэпазітных каморак.