19 красавiка 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік «Атланта»: Сашу ў нас сюрпрызы могуць чакаць

14
Працаўнік «Атланта»: Сашу ў нас сюрпрызы могуць чакаць

Прадпрыемства рыхтуецца да прыезду «трох працэнтаў».

За працу ніхто не трымаецца, так што Сашу сюрпрызы могуць чакаць. "Атлант" рыхтуецца да прыезду трохпрацэнтнага, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Саша збіраецца 10 ліпеня на менскі "Атлант" прыехаць, - піша працаўнік прадпрыемства. - Параноя ў пацыента прагрэсуе, баіцца нават уласнага ценю. Інакш растлумачыць тое, што адбываецца ў нас, немагчыма.

Тут такі пярэпалах апошнія два дні, што ўсе проста дзіву даюцца. Прыехала спецбрыгада "ў цывільным", правяраюць памяшкання на... наяўнасць надпісаў супраць Лукашэнкі. Усіх працоўных размяркоўваюць па месцах, на якіх яны павінны знаходзіцца, большасці наогул сказалі, каб у дзень Х наогул на працы не з'яўляліся. Іх месца зоймуць "спецыяльна падрыхтаваныя людзі".

Натуральна, ніякіх пытанняў, ніякіх масак, ніякіх нават намёкаў на незадаволенасць - звальненне адразу. Іншае пытанне, што за працу ніхто не трымаецца, так што Сашу сюрпрызы могуць чакаць".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках