18 красавiка 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прыйшлі з ператрусамі да шэф-рэдактара «МБХ медый», дэпутаткі Юліі Галямінай і каардынатараў «Адкрытай Расеі»

У Маскве прыйшлі з ператрусамі да шэф-рэдактара «МБХ медый», дэпутаткі Юліі Галямінай і каардынатараў «Адкрытай Расеі»
ЮЛІЯ ГАЛЯМІНА
ФОТА: AFP

Афіцыйна прычыны ператрусаў не называюцца.

У Маскве сёння раніцай паліцыя прыйшла з ператрусамі да муніцыпальнай дэпутаткі Юліі Галямінай, шэф-рэдактара "МБХ медыя" Сяргея Прастакова і каардынатарак "Адкрытай Расеі" Таццяны Усманавай і Вольгі Гарэлік, паведамляе svoboda.org.

Як паведаміла ў твітэры Галяміна, у яе кватэры, дзе праводзіцца ператрус, знаходзіцца толькі ейны сын. Ён не хацеў адмыкаць паліцыянтам, але яны прыстрашылі выламаць дзверы. Адваката Міхаіла Бірукова паліцыя ў кватэру не пускае.

Праваахоўныя органы афіцыйна не называюць прычын ператрусаў.

Са слоў прэс-сакратара "Адкрытай Расеі" Канстанціна Фаміна, фармальнай нагодай ператрусаў ва Усманавай, Гарэлік і Прастакова з'яўляецца справа ЮКАСа. Аднак у самой арганізацыі іх звязваюць з планаваный на 15 ліпеня мітынгам на Пушкінскай плошчы супраць паправак у Канстытуцыю, піша "Медыязона". Паводле інфармацыі выдання, "Адкрытай Расеі" не ўдаецца звязацца з іншымі супрацоўнікамі Андрэем Піваваравым і Алінай Данілінай.

Півавараў і Галяміна - удзельнікі кампаніі "Не!", якія выступалі супраць змены Канстытуцыі і абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна.

У Томску паліцыя праводзіць ператрус у юрыста "Праваабароны Паштоўкі" Аляксея Пранішнікава, паведамляе "Медыязона". Са слоў жонкі Пранішнікава, яму не далі патэлефанаваць адвакату.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках