18 красавiка 2024, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Мікалая Статкевіча вылучылі абсурдныя "абвінавачванні"

29
Супраць Мікалая Статкевіча вылучылі абсурдныя "абвінавачванні"
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Следства мяркуе, што палітык здольны да тэлепартацыі?

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідараў беларускай апазіцыі, старшыні партыі «Народная грамада» Мікалая Статкевіча.

«Сёння Мікалаю Статкевічу выстаўленае абвінавачанне.

Нашы следчыя органы настолькі «аб'ектыўныя» і так шчыра «кіруюцца законнасцю», што з абвінавачання Мікалаю Статкевічу, якое напісанае пад капірку з усімі іншымі, нават не паспрабавалі прыбраць слова «ўзяў актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, 29 траўня 2020 года на пл. Савецкай у Гародні».

Відавочна, Мікалай Статкевіч, на думку Следчага камітэта, валодае здольнасцю да тэлепартацыі, бо ў Гародні ён быў апошні раз восенню 2019, падчас мінулых парламенцкіх «выбараў».

Але ж, на іх думку, відаць, без розніцы. Быў жа».

Нагадаем, што 29 чэрвеня стала вядома, што супраць палітыка распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Лідар беларускай апазіцыі Статкевіч правёў больш за 8 гадоў у турмах, калоніях, установах абмежавання волі («хімія»).

Звар'яцелы «Саша тры працэнты» (Лукашэнка А.Г.) кінуў у турмы асноўных сваіх палітычных апаненаў Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца, сябраў ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі, а таксама большасць самых папулярных беларускіх блогераў.

Акцыі салідарнасці з арыштаванымі лідарамі Беларусі прайшлі па ўсім свеце. Беларусы дыяспары патрабуюць ад урадаў краін, у якіх яны знаходзяцца, неадкладнага ўвядзення санкцый супраць Лукашэнкі і іншых злачынцаў беларускага рэжыму.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках