5 жнiўня 2020, Серада, 8:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У «таракана» пачынаецца істэрыка праз закрытую мяжу з Расеяй

53
СМІ: У «таракана» пачынаецца істэрыка праз закрытую мяжу з Расеяй
КРЫНІЦА: KOVA BATA

«Саша 3%» баіцца, што ўдзельнікаў акцый пратэсту будзе на некалькі сотняў тысяч больш.

Беларускія ўлады пачынаюць ўпадаць у істэрыку праз закрытую мяжу з Расеяй, паведамляе АФН.

Яшчэ напярэдадні святкавання так званага «дня незалежнасці» гэтую тэму ў публічнае абмеркаванне ўкінуў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка. 7 ліпеня яе падхапіў «спікер» «ніжняй палаткі» Уладзімір Андрэйчанка.

«Неабходна як мага хутчэй, з безумоўным выкананнем усіх супрацьэпідэмічных захадаў, выходзіць на паўнавартаснае аднаўленне аўтамабільнага, авія- і чыгуначнага злучэння, зняцце ўсіх абмежаванняў у перамяшчэнні грамадзян дзвюх дзяржаў праз беларуска-расейскую мяжу», - заявіў Андрэйчанка на 58-й сесіі «парламенцкага» сходу «саюза Беларусі і Расеі».

Вострая патрэба аднаўлення злучэння - гандаль паміж краінамі не спынялася - прадыктавана гэтак жа вострым жаданнем беларускіх уладаў вярнуць на працу ў РФ беларускіх гастарбайтэраў.

Раней Расея ўжо зрабіла паслабленне, дазволіўшы ўезд на сваю тэрыторыю для беларускіх вахтавікоў.

Але гэта не надта ўплывае на ўлады РБ і Лукашэнку. Некалькі сотняў тысяч грамадзян РБ, якія нудзяцца ў чаканні магчымасці вярнуцца на заробкі, цалкам могуць разнастаіць свой вымушаны адпачынак удзелам у масавых акцыях пратэсту, напрыклад, 9 жніўня.

Другая прычына, якая прымушае ўлады патрабаваць адкрыцця межаў, носіць эканамічны характар. Гастарбайтэры, як правіла, частку свайго заробку адпраўляюць сем'ям у Беларусь. Кошт пытання досыць адчувальны па мерках Беларусі: за 2019 год грашовыя пералічэнні працоўных склалі $490 млн. Да гэтага варта дадаць яшчэ $125 млн трансфертамі паміж хатнімі гаспадаркамі, і $448 млн у выглядзе атрыманага заробку.

Разам, $1,063 млрд у жывой валюце - ёсць дзеля чаго патрабаваць «як мага хутчэй» адкрыць мяжу.