28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«100 аб'ектаў за год»: Зяленскі анансаваў «Вялікая будоўля-2»

5
«100 аб'ектаў за год»: Зяленскі анансаваў «Вялікая будоўля-2»

Ва Украіне адновяць 100 культурных аб'ектаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў 2021 годзе другой часткай праграмы «Вялікая будоўля» стане аднаўленне 100 культурных аб'ектаў па ўсёй краіне, паведамляе zn.ua.

Пра гэта ён расказаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу Чарнавіцкай вобласці, трансляцыя якой вялася на Facebook-старонцы Офіса прэзідэнта Украіны.

«Сёлета мы пачалі праграму «Вялікая будоўля» і, акрамя дарог, у нас 100 садкоў, 100 стадыёнаў, 100 школ. Гэта не значыць, што ў наступным годзе мы не будзем будаваць (гэтыя аб'екты - рэд.), гэта - пачатак . У наступным годзе ў нас ёсць другая частка гэтай праграмы - гэта 100 культурных аб'ектаў», - адзначыў Зяленскі.

З яго слоў, такую падтрымку перш за ўсё атрымаюць месцы, дзе ёсць гістарычная спадчына, у тым ліку і Чарнаўцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках