19 красавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі прадказалі самыя вялікія страты праз новы падатак у Еўропе

12
Расеі прадказалі самыя вялікія страты праз новы падатак у Еўропе

У ЕЗ хочуць увесці новы вугляродны падатак.

Расею чакаюць самыя вялікія страты, бо здабыча нафты і газу ў краіне звязана з асабліва высокімі выкідамі вугляроду, піша Die Presse са спасылкай на аналіз Boston Consulting Group, паведамляе «Лента.ру».

Зборам плануюць абкласці тавары, пры вытворчасці якіх адбываюцца выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу. Выданне адзначае, што мера пойдзе на карысць еўрапейскаму кліматычнаму балансу і прамысловасці. Аднак яна ўдарыць па імпарцёрах: калі падатак складзе 30 еўраў за кожную тону вугляроду, то замежныя кампаніі ў суме страцяць блізу пятай часткі сваёй маржы, прадраклі аналітыкі.

Пад сур'ёзным ударам могуць аказацца расейскія нафта і газ, бо краіна з'яўляецца галоўным пастаўшчыком энэргарэсурсаў на рынак ЕЗ. Справа ў тым, што адзін барэль нафты, які здабываецца ў Расеі, прыводзіць да выкіду амаль удвая большай колькасці вугляроду, чым у Савудаўскай Арабіі, таму што выкапень сыравіны залягае глыбей. З прычыны гэтага савудаўская нафта будзе абкладацца падаткам на 30-50 адсоткаў менш, чым расейская.

Прадаўцы таннай сталі з Расеі, як і кітайскія імпарцёры, таксама могуць страціць сваю перавагу, калі вугляродны падатак будзе ўключаны ў сабекошт прадукцыі. Гэта звязана з тым, што вытворчасць у гэтых краінах значна больш шкодзіць экалогіі, чым, напрыклад, у дзяржавах ЕЗ або Турцыі. У выніку пераможцамі ад увядзення падатку называюць еўрапейскіх пастаўшчыкоў, якія вырабляюць метал больш экалагічным спосабам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках