18 красавiка 2024, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё адно ў Сашы 3%!

16
Усё адно ў Сашы 3%!
КАЛАЖ: nv.ua

Аналіз электаральных пераваг 6,93 мільёна ўнікальных карыстальнікаў з Беларусі.

Лукашэнка не карыстаецца даверам у беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту. У яго самы нізкі рэйтынг лаяльнасці ў параўнанні з іншымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта.

Такую выснову можна зрабіць з даследавання расейскай кампаніі Tazeros Global Systems, якая займаецца аналізам вялікіх звестак, паведамляюць naviny.by.

Спецыялісты вывучылі, што пісалі з красавіка да чэрвеня актыўныя карыстальнікі сацыяльных сетак і наведвальнікі сайтаў, на якіх стаяць трэкеры кампаніі. Гаворка ідзе пра 6,93 унікальных карыстальнікаў IP-адрасоў з Беларусі.

Лукашэнка часцей за ўсё згадваўся беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту, але ў негатыўным кантэксце. Ягоны рэйтынг антылаяльнасці склаў 81,6%.

Найбольшай папулярнасцю ў байнэце карыстаецца Віктар Бабарыка. Ягоны рэйтынг лаяльнасці склаў 53,6%. У Валерыя Цапкала - 29,8% у Ціханоўскай - 20,4%. Самы нізкі рэйтынг лаяльнасці ў Лукашэнкі - 6,6%.

Са звестак кластэрнага тэкставага аналізу, абранне Лукашэнкі на сёмы тэрмін падтрымліваюць 3,8% карыстальнікаў. 62,6% мяркуюць, што ён павінен сысці. 72% гатовыя галасаваць за ўсялякага кандыдата, акрамя дзейнага правадыра.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках