18 красавiка 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея тоне ў беднасці

18
Расея тоне ў беднасці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ТАСС

Расея сямімільнымі крокамі рухаецца ў бок дзяржаў Афрыкі па ўзроўні жыцця насельніцтва.

Амаль палова расейскіх грамадзян - 45% - маюць месячны прыбытак сумаю не больш за 15 тысяч рублёў, паказала даследаванне страхавой кампаніі «Росгосстрах жизнь» і навукова-тэхнічнага цэнтра «Перспектива», паведамляе finanz.ru.

У пераліку на цвёрдую валюту кожны другі ў Расеі жыве на 7 даляраў у дзень. У 70% насельніцтва даход за месяц не перавышае 25 тысяч рублёў, што адпавядае суме ў 833 рубля ў дзень, або 11,5 даляра.

8,5% насельніцтва знаходзяцца ў экстрэмальнай галечы, маючы магчымасць выдаткаваць за месяц не больш за 5 тысяч рублёў. Гэта 166 рублёў, ці 2,3 даляра ў дзень.

Доля грамадзян з прыбыткам у дыяпазоне 25-35 тысяч рублёў складае ўсяго 13% і ў параўнанні з дакрызісных перыядам знізілася на 2,3 адсоткавага пункта.

На суму 35-50 тысяч рублёў у месяц маюць магчымасць жыць 8,5% грамадзян РФ. Гэта на 3 працэнтныя пункты менш чым, у лютым.

Даход вышэй за 50 тысяч рублёў у месяц маюць, паводле даследавання, усяго 3,5% насельніцтва. За час крызісу гэтая група сціснулася больш чым удвая: у лютым такіх было 7,6%.

У ходзе апытання пра «значнае» зніжэнне даходаў за час пандэміі заявіў кожны пяты рэспандэнт (19,7%). Яшчэ 16,5% паведамілі, што «значна» ўпалі заробкі ў аднаго або некалькіх сямейнікаў. Кожны дзясяты паскардзіўся, што застаўся наогул без прыбытку.

У Крамлі ўважаюць, што на падставе даследавання «Росгосстраха» «рабіць нейкія высновы на федэральным узроўні некарэктна», заявіў на брыфінгу ў аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Бb> Дзмітрый Пяскоў. «Мы не ведаем ні метадалогіі падліку, ні магчымасцяў гэтых кампаній. Выбарка далёка не самая вялікая», - растлумачыў ён. На пытанне, як цяперашнія даходы грамадзян РФ суадносяцца са статусам вялікай дзяржавы, Пяскоў адказаў: «Безумоўна, гэтая праблема, якой прыярытэтна займаюцца і прэзідэнт, і ўрад. Ліквідацыя беднасці - гэта тое, на што накіраваны дзеянні практычна ўсіх праграм развіцця».

За дзень да гэтага Пяскоў казаў, што зніжэнне колькасці бедных - ключавы прыярытэт для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, але ў планы па павышэнню ўзроўню жыцця штораз умешваюцца крызісы ў сусветнай эканоміцы.

«Сусветная рэальнасць, такая як сусветны крызіс 2008 года, як беспрэцэдэнтны крызіс, звязаны з пандэміяй 2020 года, негатыўна ўплывае на рэалізацыю гэтых планаў урада», - патлумачыў Пяскоў.

Хоць Крэмль не верыць у вынікі апытання, афіцыйныя звесткі Расстата, даступныя за першы квартал 2020 года, толькі крыху лепшыя.

Паводле статыстыкі, прыбытак вышэй 75 тысяч рублёў у месяц маюць толькі 5,6% расейцаў. Больш за палову насельніцтва - 56,1% - атрымліваюць менш за 27 тысяч рублёў.

Больш за траціну - 36,8% - жывуць на суму, якая не перавышае 19 тысяч рублёў у месяц, або 633 рубля (8,8 даляра) у дзень.

22,4% маюць прыбытак ніжэйшы за 14 тысяч рублёў у месяц, або 6,5 даляра ў дзень, а 10,9% знаходзяцца ў зоне афіцыйнай галечы, атрымліваючы да 10 тысяч рублёў.

ФОТА З САЙТА: FINANZ.RU
Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках