28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты зніжаюцца

2
Кошты нафты зніжаюцца

Цэны зніжаюцца праз усплёск выпадкаў каранавіруса.

Кошты нафты зніжаюцца ў аўторак на фоне асцярог, што рост новых выпадкаў захворвання на каранавірус у ЗША, найбуйнейшым спажыўцы нафты ў свеце, абмяжуе аднаўленне попыту на паліва, паведамляе Reuters.

Ф'ючэрсы на нафту маркі Brent знізіліся на 0,65% да $42,83 за барэль да 16:41 паводле Менску, на WTI - збавілі 0,86% да $40,28 за барэль.

«Кошты нафты сёння ніжэйшыя на асцярогах, што ўсплёск выпадкаў каранавіруса ў ЗША абмяжуе аднаўленне попыту на паліва», - паведаміў банк RBC.

Улады горада Маямі і наваколля зноў увялі абмежаванні на працу рэстарацый на фоне імклівага росту новых выпадкаў заражэння каранавірусам у ЗША, дзе колькасць загінулых ад эпідэміі ўжо перавысіла 130 000 чалавек.

З пачатку ліпеня 16 штатаў ЗША фіксавалі рэкордны дзённы рост колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам.

Другі ў колькасці насельніцтва штат Аўстраліі, Вікторыя, увёў шасцітыднёвы карантын у Мельбурне і адным з раёнаў штата для стрымлівання эпідэміі.

У той жа час дзяржаўная нафтаздабываючая кампанія Савудаўскай Арабіі Saudi Aramco ў панядзелак павялічыла афіцыйныя кошты сваёй нафты маркі Arab Light з пастаўкай у жніўні для кліентаў з усіх геаграфічных рэгіёнаў.

«Хоць рэкордныя скарачэнні здабычы з боку Савудаўскай Арабіі і астатніх краін ОРЕС+ падтрымліваюць ідэю больш моцных дыферэнцыялаў, гэта зноў жа не будзе жаданай навіной для нафтаперапрацоўчых кампаній і мала дапамагаць іх маржы, якая і так ужо знаходзіцца пад істотным ціскам», - паведаміў банк ING.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках