20 красавiка 2024, Субота, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі з «Культпратэста»: Кожны чалавек у адказе за свой выбар

1
Музыкі з «Культпратэста»: Кожны чалавек у адказе за свой выбар
Фота: tut.by

Кансалідацыя грамадства неабходная як ніколі.

Як паведамляў сайт Сharter97.org, гурт «Naka» з лідарамі гуртоў «DZIECIUKI», «Пятля прыхільнасці», «РСП» і «Rostany» запісалі песню на верш Уладзіміра Някляева «ВАМ».

Музыкі распавялі, чаму далучыліся да гэтага праекту.

Дзяніс Тарасенка з гурта «РСП» мяркуе, што песня атрымалася шчырай, сумленнай, і па-сапраўднаму пра набалелае:

- Чалавечую подласць нельга апраўдаць ні службай, ні абставінамі, ні загадамі. Толькі маральны выбар характарызуе чалавека. І ў нашай агульнай сённяшняй сітуацыі гэты выбар актуальны, як ніколі. І кожны чалавек у адказе за свой выбар.

Ілля Чарапко з гурта «Пятля прыхільнасці» заявіў, што песня стала выдатнай нагодай выказацца пра тое, што адбываецца ў краіне:

- Было б дзіўна не выказацца нейкім чынам, не выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца, асабліва ў момант, калі кансалідацыя грамадства неабходная як ніколі. Уласна, песня гэтая і з'яўляецца дэманстрацыяй таго, што ў гэты момант людзі, якія маюць дачыненне да творчасці, выступаюць адзіным фронтам.

«Мне адразу ўсё спадабалася і я адразу ж пагадзіўся, бо песня вельмі добрая. Ці зрабіў я нешта, каб яна стала лепшай - хай ацэньваюць слухачы. Што яшчэ сказаць? Выдатная песня!» - сказаў Аляксандр Дзянісаў з гурта «DZIECIUKI».

Віктар Рудэнка з гурта «Rostany адзначыў, што яму вельмі пашанцавала з някляеўскімі радкамі, якія ён выконвае ў песні:

- Яны цалкам пра мяне, даслоўна. Сапраўды, «каб не здохнуць» прадаваў вершы, а яшчэ назіраў, як прадаецца тое, што прадавацца не павінна. І агулам усё на сто адсоткаў пра скрадзеныя 26 гадоў майго жыцця, у якім я планаваў быць значна больш адважным артыстам, значна больш амбіцыйным і карысным грамадзянінам маёй Беларусі - зусім іншым «я». Песня пра гады, спаленыя ў спадзяваннях і растаптаныя ў гразі нявыкруткі, песня адчаю і злосці.

Салістка гурта «Naka» Наста Шпакоўская мяркуе, што словы Уладзіміра Някляева цяпер блізкія кожнаму беларусу.

- Я ад усяго сэрца дзякую ўсім неабыякавым, з кім разам стваралася гэтая песня. Я ад усёй душы ўдзячная ўсім, каго яна падштурхне апамятацца і не спрыяць подласці і хлусні.

Відэакліп на песню зняў і змантаваў пры садзейнічанні кампаніі «Годна» рэжысёр Аляксандр Духан.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках