25 красавiка 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі ўслед за Латвіяй могуць забараніць каналы групы «Russia Today»

3
У Эстоніі ўслед за Латвіяй могуць забараніць каналы групы «Russia Today»

Да забароны можа далучыцца і Літва.

Урад Эстоніі ўслед за Латвіяй можа забараніць трансляцыю сямі каналаў, якія ўваходзяць у групу «Russia Today» і рэтранслююцца на тэрыторыі рэспублікі. Пра гэта кіраўнік МЗС краіны Урмас Рэйнсалу паведаміў эстонскаму парталу Delfi.

З ягоных слоў, для рэалізацыі аналагічнай забароны ў Эстоніі варта правесці аналіз, які павінен пацвердзіць, што абмежаванне трансляцыі з'яўляецца правільным крокам на шляху рэалізацыі фінансавых санкцый.

Нагадаем, 30 чэрвеня ў Латвіі забаранілі вяшчанне сямі каналаў RT. Пад забарону патрапілі RT, RT HD, версіі на арабскай і гішпанскай мовах, а таксама шэраг каналаў, якія транслююць дакументальныя фільмы. Фармальнай прычынай рада назвала той факт, што тэлеканаламі валодае Дзмітрый Кісялёў, які знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага Звязу.

Тэлеканаламі RT кіруе Маргарыта Сіманьян, яны ўваходзяць у холдынг МІА «Расія сёння», які, у сваю чаргу, узначальвае Кісялёў.

Забараніць рэтрансляцыю каналаў групы RT таксама плануюць у Літве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках