29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук: Большасць беларусаў зацікаўленая ў змене рэжыму

3
Гамяльчук: Большасць беларусаў зацікаўленая ў змене рэжыму

Людзей аб'ядноўвае агульная ідэя.

Жыхар Гомеля расказаў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» гісторыю пра тое, як далучыўся да флэшмобу салідарнасці.

– Сам з Гомеля, займаюся пасутачнай здачай кватэраў у арэнду.

Праца прыбытковая, але займае вельмі шмат часу і сілаў. Даводзіцца шмат мыць, ездзіць, засцілаць і гэтак далей. Увогуле, папацець трэба прыстойна так, каб зарабіць.

Гомель вельмі цікавы горад у плане людзей. Іх практычна немагчыма разварушыць.

Пра флэшмоб ведаю даўно, ваш чытач ужо блізу года, напэўна, але ўсё неяк часу не было: я а 19-й звычайна прыбіраюся ў адной з кватэраў.

Цяпер горача і падчас уборкі я, вядома, адчыніў усе вокны. У нейкі момант пачуў свіст і дзіўны грукат, прычым з некалькіх месцаў адразу.

Вызірнуў у вакно і зразумеў, што я проста прапускаю рэальна гістарычную падзею – упершыню за маё жыццё я бачу, як людзі, што не ведаюць адно аднаго, аб'ядналіся пад простай ідэяй.

Я адразу падумаў, а чаму я не з імі? Я ж таксама жыву ў гэтай краіне і таксама, як большасць беларусаў, зацікаўлены ў змене рэжыму.

Заўтра, дзе б ні быў – буду ўдзельнічаць, абавязкова.

Гамельчукі, дзякуй вам за тое, што дорыце адно аднаму надзею!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках