19 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук пра Флэшмоб салідарнасці: Падышоў да акна - і пачуў з двара «бой курантаў»

Мянчук пра Флэшмоб салідарнасці: Падышоў да акна - і пачуў з двара «бой курантаў»

Відаць, даняў людзей «таракан» моцна.

Мянчук расказаў тэлеграм-каналу «Еўрапейская Беларусь» аб тым, як суседзяў у двары аб'яднаў Флэшмоб салідарнасці:

- Учора ў мяне на вуліцы Сядых, што ў Менску, здарылася вось што. Я кожны дзень стукаю а сёмай вечара ў стары рондаль, і сёння падышоў да акна на напагатове, чакаючы як гаворыцца бою курантаў, і я іх пачуў.

На вуліцы стаяў сіваваты дзядзька і ў што ёсць сілы лупіў чымсьці па рондалі на ўвесь двор. Да яго далучыліся мае «калегі» з дому, з якімі мы робім гэта штодня.

Карацей, цяпер нас больш, а мяркуючы з таго, як заўзята дзядзька біў па рондалі, даняў яго прусак моцна.

Рыхтуемся да сённяшняга дня. Даставайце рондалі, апалонікі, калонкі. Напоўнім вуліцы звонам нязгоды!

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках