20 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рыба гніе з галавы, вось галаву і трэба мяняць найперш»

9
«Рыба гніе з галавы, вось галаву і трэба мяняць найперш»

Следам за Лукашэнкам павінны сысці і ягоныя чыноўнікі.

Чытачка Telegram-канала «Баста!» расказала пра фінансавае становішча ейнай сям'і, і якім яна бачыць працэс зменаў у краіне.

«Прапрацавала ў калгасе 18 гадоў, усё было добра, - піша чытачка Telegram-канала. - Потым прыйшоў новы дырэктар і калгас пакаціўся проста.

Ён пасварыўся з усімі магчымымі партнёрамі, пакупнікамі і пастаўшчыкамі, заробкі ўпалі дашчэнту, абстаноўка ў калектыве стала такой, што ніколі такой жудаснай не была.

Перастала ставаць грошай на тое нават, каб малога ў школу сабраць, гэта нейкі жах проста. Старэйшы сын з Менска дасылае грошы, каб мама не галадала.

Як далей жыць? Свіней трымаць на падворках нельга, каровы не пракарміць, а куры асабліва не будзе карміць.

І гэта ж - копія таго, што адбываецца ў краіне. Поўная! Наш дырэктар таксама нікуды сыходзіць не збіраецца, атачыў сябе падхалімамі, якія распавядаюць яму, які ён малайчына.

Рыба гніе з галавы, вось галаву і трэба мяняць найперш. Вельмі спадзяюся на тое, што следам за Лукашэнку сыдуць і ягоныя маленькія копіі, бо далей ужо каціцца няма куды, хутка мы наогул прападзём».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках