У прэзідэнта, які адмаўляў каранавірус, з'явіліся сімптомы COVID-19
15- 7.07.2020, 7:40
- 88,461
Яму зрабілі тэст.
У прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару выявілі сімптомы каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку высокую тэмпературу.
Пра гэта піша dw.com, спасылаючыся на паведамленні бразільскіх СМІ. Адзначаецца, што прэзідэнт здаў тэст на COVID-19. Таксама Балсанару заявіў, што ў яго "чыстыя" лёгкія.
Раней прэзідэнт Бразіліі адмаўляў пандэмію каранавіруса і называў яго "грыпам". У канцы чэрвеня суд прымусіў яго насіць ахоўную маску ў грамадскіх месцах.