29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Сабакі дапамагаюць развіццю дзяцей

1
Навукоўцы: Сабакі дапамагаюць развіццю дзяцей

Паказчыкі сацыялізацыі і эмацыйнага развіцця значна вышэйшыя ў дзяцей, якія растуць у сем'ях, дзе ёсць сабака.

Да такой высновы прыйшлі педыятры з Універсітэта Заходняй Аўстраліі.

Навукоўцы даследавалі 1646 сем'яў з дзецьмі ва ўзросце ад двух да пяці гадоў. У выніку высветлілася, што дзеці з сем'яў, дзе ёсць сабака, на 23% менш схільныя да эмацыйных праблем і цяжкасцяў з сацыяльным узаемадзеяннем. Між іншым, іх паводзіны значна больш абдуманыя, менш антысацыяльныя, і яны лепш узаемадзейнічаюць з іншымі дзецьмі. Прычым адрозненне ў паказчыках па гэтых параметрах ад дзяцей з сем'яў, дзе няма сабакі, складае блізу 30-40%, паведамляе «Популярная механика».

«Мы меркавалі, што сабакі станоўча ўплываюць на стан дзяцей, але былі здзіўлены тым, наколькі яны паляпшаюць іх паводзіны і эмоцыі», - кажа адзін з аўтараў даследавання, прафесар Хэйлі Крысціян.

Аўтары даследавання таксама высветлілі, што дзеці, якія прынамсі раз у тыдзень шпацыруюць разам са сваімі бацькамі і сабакам на траціну менш схільныя да сацыяльна-эмацыйных праблем, чым тыя, хто робіць гэта радзей. Тое ж самае тычыцца і сумесных гульняў. Тыя дзеці, хто гуляе з сабакам, які жыве ў сям'і, мінімум тры разы на тыдзень, на 74% часцей дэманструюць абдуманыя паводзіны.

«Нашы высновы паказваюць, што мець сабаку можа быць карысна для здароўя і развіцця дзяцей, і мы цяпер разважаем над тым, ці звязана гэта з прыхільнасцю, якая ўзнікае паміж сабакам і дзіцем, - тлумачыць прафесар Крысціян. - Больш моцная прыхільнасць да сваёй жывёлы можа выяўляцца ў колькасці часу, які праводзіцца ў сумесных гульнях і шпацырах, што ў сваю чаргу паляпшае сацыяльнае і эмацыйнае развіццё».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках