28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі ацанілі маштабы захворвання на COVID-19

1
У Гішпаніі ацанілі маштабы захворвання на COVID-19
ФОТА: GETTY IMAGES

Вынікі тэставання прымусілі ўсумніцца ў існаванні паўнавартаснага імунітэту да каранавіруса.

Згодна з вынікамі масавага агульнанацыянальнага тэставання на антыцелы да каранавіруса, на COVID-19 перахварэлі амаль 5,2% насельніцтва Гішпаніі, піша «Новое время».

У даследаванні ўзялі ўдзел блізу 70 тысяч чалавек па ўсёй Гішпаніі, яны праходзілі тэставанне тройчы за апошнія тры месяцы, піша Reuters.

Падчас даследавання высветлілася, што ўзровень распаўсюджвання каранавіруса істотна не змяніўся з моманту публікацыі папярэдніх вынікаў у траўні.

У Гішпаніі пражываюць амаль 47 млн чалавек, гэта азначае, што 2,4 млн жыхароў маглі заразіцца каранавірусам.

Навукоўцы, грунтуючыся на выніках масавага тэставання, выказалі здагадку, што імунітэт да каранавіруса з'яўляецца кароткачасовым. Так, у 14% удзельнікаў тэст на антыцелы даў станоўчы вынік на першым этапе, а на апошнім - адмоўны.

Страта імунітэту ў большасці выпадкаў назіралася сярод пацыентаў, у якіх не было сімптомаў каранавіруснай хваробы.

«Імунітэт можа быць няпоўным, ён можа быць часовым, ён можа быць кароткачасовым і затым знікаць», - распавяла кіраўніца Інстытута аховы здароўя імя Карласа III Ракель Ёці, якая ўзначальвала даследаванне.

Яна заклікала гішпанцаў захоўваць асцярожнасць, асабліва тых, хто вылечыўся ад каранавіруса і ўважае сябе неўспрымальным да COVID-19.

Усяго ў Гішпаніі зафіксавалі больш за 250 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, больш за 28 тысяч чалавек памерлі з пачатку пандэміі.

Паводле інфармацыі Універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце з пачатку эпідэміі каранавірусам заразіліся 11,4 млн чалавек. Ад інфекцыйнай хваробы COVID-19, выкліканай новым каранавірусам, памерлі больш за 530 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках