28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія рыхтуецца дазволіць уезд сезонных працаўнікоў і студэнтаў з-за межаў Еўразвязу

1
Эстонія рыхтуецца дазволіць уезд сезонных працаўнікоў і студэнтаў з-за межаў Еўразвязу

Пастанова будзе прынятая ў найбліжэйшыя дні.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта дамовіліся чальцы ўрадавай кааліцыі ў сувязі з набліжэннем сезону збору ўраджаю ў сельскай гаспадарцы.

Пакуль гаворка ідзе толькі пра дамоўленасці паміж чальцамі кааліцыі – юрыдычна гэтая пастанова яшчэ не аформленая, але павінна быць падрыхтаваная ў найбліжэйшыя дні.

Паводле дамоўленасці, працадаўцы з Эстоніі змогуць запрашаць на працу сезонных працаўнікоў з-за межаў ЕЗ. Пры гэтым яны абавязаныя арганізаваць трансфер, пражыванне працаўнікоў і тэставанне на каранавірус.

Акрамя таго, плануецца ўстанавіць мінімальны памер заробку сезонных працаўнікоў на ўзроўні сярэдняга заробку ў пэўнай сферы.

Калі сезонныя працаўнікі ці студэнты прыбываюць з краіны, дзе за апошнія 14 дзён колькасць выпадкаў каранавірусу перавышала 16 на 100 тысячаў насельніцтва, пасля прыезду неабходная 14-дзённая самаізаляцыя.

У выпадку з замежнымі студэнтамі з краінаў, якія не з'яўляюцца чальцамі ЕЗ, Еўрапейскай эканамічнай зоны і АЭСР, знаходзіцца ў Эстоніі зможа толькі сам студэнт. Выключэнні магчымыя толькі для няпоўнагадовых дзяцей студэнтаў – бацькоў / маці-адзіночак.

Калі студэнт з "трэцяй краіны" спыняе навучанне, дзеянне ягонага віду на жыхарства заканчваецца праз 30 дзён пасля гэтай даты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках