24 красавiка 2024, Серада, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Па-за палітыкай» не бывае

11
«Па-за палітыкай» не бывае
АНДРЭЙ ТКАЧОЎ

Тое, што адбываецца ў краіне, датычыцца ўсіх беларусаў.

У мяне ёсць адна вельмі дрэнная рыса. Мне вельмі за яе сорамна, але я нічога не магу з сабой зрабіць. Я заўсёды шчыра радуюся, калі чарговыя мае знаёмыя, якія да гэтага часу былі "па-за палітыкай", сутыкаюцца на сваім асабістым прыкладзе з прававым беззаконнем з боку дзяржавы, піша вядомы фітнэс-трэнер, грамадскі актывіст Андрэй Ткачоў у "Фэйсбук".

І чамусьці так заўсёды ўсе шчыра здзіўляюцца, як жа так, мы ж нічога не рабілі, нічога не парушылі, чаму нас забралі / арыштавалі / аштрафавалі?? І пачынаецца гэты "плач Яраслаўны" з усімі вынікалымі слязьмі і абурэннямі.

А ўсё ж таму, дарагія мае, што менавіта вы сваёй апалітычнасцю, прававым нігілізмам і па****мам да таго, што адбываецца, дазволілі давесці краіну менавіта да такога стану. Чамусьці вас, якія не цікавяцца палітыкай, ніколі не абурала, калі ўвесь гэты час арыштоўвалі і саджалі ў турмы дзясяткі невінаватых людзей, бо гэта ж вас не тычылася. Калі парушаліся ўсе мажлівыя і неймаверныя законы этыкі, маралі, права і здаровага сэнсу, бо вы жылі сваім жыццём, у ружовых акулярах і з аднарогам на лужку.

"Мяне гэта не датычыцца". Дык вось х** вам. Тычыцца. Усіх. Рана ці позна.

Таму радасць мая расце зусім не з злараднасці, а ад думкі пра тое, што, быць можа, нарэшце ў вас расплюшчацца вочы і вы ўбачыце ўвесь той п****ц, які адбываецца ў нашай з вамі краіне, і зразумееце, што з гэтым трэба нешта рабіць. Бо рэвалюцыі павінны адбывацца не на вуліцах, а перш за ўсё ў галовах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках