19 сакавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар вёскі пад Пінскам: Гэта нармальна, што людзі па 200 рублёў атрымліваюць?

33
Жыхар вёскі пад Пінскам: Гэта нармальна, што людзі па 200 рублёў атрымліваюць?

Калі б не свой агарод, то чалавек бы і не выжыў.

Жыхар вёскі паблізу Пінска распавёў у «Фэйсбуку» пра тое, як выжываюць людзі ў сельскай мясцовасці, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»:

- Добры дзень! Хачу расказаць, як напраўду ідуць справы ў беларускай вёсцы, а то любяць у нас па ТВ прыгожую карцінку паказаць. Заехалі б хлопцы з камерамі да нас у вёску і знялі ўвесь той жах, які адбываецца.

Я нарадзіўся, вырас і жыву ў адной з вёсак Пінскага раёна. Добра памятаю тыя часы, калі ў нас віравала жыццё, на дварэ было поўна дзяцей, працавала школа, бібліятэка... Але гэта было 26 гадоў таму. Потым, неяк непрыкметна жыццё імкліва пайшло ў заняпад: татальнае збядненне, недахоп працоўных месцаў. Моладзь стала з’язджаць у пошуках лепшага жыцця ў гарады, тыя хто засталіся - пачыналі співацца, з вуліц знік дзіцячы смех і толькі пенсіянеры дажываюць і наракаюць на тое, што наша жыццё так сапсавалася.

Працуюць у нас толькі пошта, крама і ферма з каровамі. Мой прыяцель на той ферме працуе даглядчыкам, дык вось ягоны заробак ледзь дацягвае да 200 рублёў. Гэта хіба нармальна? Калі б не свой агарод, то і не выжыў бы чалавек. Сам я езджу на працу ў найбліжэйшы гарадок - у Лагішын, працую грузчыкам, пакуль здароўе дазваляе. Усё па 500 абяцаюць? Смешна! Блізка такіх грошай у нашых краях не зарабіць.

Я вось думаю, што стан нашай вёскі - гэта, як ілюстрацыя вынікаў 26-гадовага панавання Лукашэнкі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках