19 сакавiка 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі памочніцу Бабарыкі і каардынатара ягонай ініцыятыўнай групы

3
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі памочніцу Бабарыкі і каардынатара ягонай ініцыятыўнай групы
АЛЕНА КАРАГАЧАВА
ФОТА: FACEBOOK/АЛЕНА КАРАГАЧАВА

Спіс палітвязняў у Беларусі вырас да 24 чалавек.

Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманых памочнікаў Віктара Бабарыкі палітвязнямі і запатрабавалі іх вызвалення. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве беларускіх праваабарончых арганізацый, піша tut.by.

У заяве пазначана, што прэзідэнцкая кампанія праходзіць ва ўмовах запалохвання, пагроз і ціску. Цяперашні кіраўнік дзяржавы неаднаразова пагражаў сваім палітычным апанентам, у тым ліку Віктару Бабарыку.

«Улічваючы гэтыя абставіны, мы прыходзім да высновы, што рэальнай падставай для крымінальнага пераследу Віктара Бабарыкі і чальцоў ягонай ініцыятыўнай групы з'яўляюцца палітычныя матывы, накіраваныя на спыненне яго публічнай дзейнасці для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і далейшага ўдзелу ў выбарах», - мяркуюць у праваабарончых арганізацыях.

Праваабаронцы адзначаюць, што прадэманстраваныя падыходы следчых органаў да расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і чальцоў ягонай ініцыятыўнай групы - парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, грубае парушэнне права на абарону і іншыя - падкрэсліваюць незаконны характар гэтых дзеянняў.

Алена Карагачава, чалец ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца Віктара Бабарыкі, якая працавала з ім у Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, была затрыманая 1 ліпеня. Яе родныя расказалі, што яе падазраюць у нявыплаце падаткаў.

Дзмітрыя Карака, памочніка Бабарыка і каардынатара ініцыятыўнай групы, затрымалі 18 чэрвеня. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва вялікай суме).

За апошнія тыдні спіс палітвязняў у Беларусі вырас да 24 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках