19 красавiка 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бяжы таракан!»

«Бяжы таракан!»
Фото: Радыё Рацыя

Як больш за 100 чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці ў Познані.

3 ліпеня на пляцы Адама Міцкевіча ў Познані адбыўся масавы пікет. Ксенія Тарасевіч, суарганізатарка і заяўнік маніфестацыі пагаварыла з «Радыё Рацыя»:

– Мы вырашылі арганізаваць гэтую акцыю, калі пабачылі як шмат людзей зараз выходзіць у Варшаве, Кракаве, Беластоку ды іншых гарадах ледзь не па ўсім свеце, каб выказаць салідарнасць і падтрыманне тым падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі: затрыманні, арышты, крымінальныя справы супраць людзей.

Дэманстрацыя прайшла згодна з эпідэміялагічнымі патрабаваннямі ў атачэнні паліцыі, якая назірала і ахоўвала акцыю. Амаль трэць ад прысутных склалі Палякі. Пераважная большасць – працоўная моладзь ды студэнты. На працягу гадзіны адбыліся выступы вядоўцаў, гучныя патрабаванні натоўпу і лозунгі: «Вызваляй!», «Верым, Можам, Пераможам», «Run run таракан!». Адкрытым мікрафонам скарысталіся і некаторыя з удзельнікаў, якія па заканчэнні сходу падзяліліся сваімі ўражаннямі. Гаворыць усходазнаўца Енжэй Якубоўскі:

Фото: Радыё Рацыя

– Я даведаўся пра сённяшнюю акцыю ад знаёмай з Беларусі, з якой пазнаёміўся раней на канцэрце беларускага гурта. Прыемна ўразіла тое, што так шмат людзей вырашыла падтрымаць беларускую апазіцыю і ўсіх асуджаных, прыйшоўшы на дэманстрацыю. Можна заўважыць, што як беларусы так і палякі ахвотна выступілі з прамовамі.

Гэта сведчыць аб салідарнасці і жаданні суседніх народаў выказаць падтрымку і стварыць пачуццё еднасці з несправядліва затрыманымі і арыштаванымі. На маю думку, такія акцыю маюць вялікі сэнс. Тут пануе свабода слова і можна без усялякіх клопатаў выразіць тое пра што думаеш. Шмат маіх беларускіх прыяцеляў кажуць, што памятаюць кіраванне выключна Лукашэнкі. В Еўропе паўсюль змяняецца ўлада, кіраўнікі дзяржаў, але не ў Беларусі. Не прыкмечу, каб раней беларусы па ўсім свеце былі такімі палітычна актыўнымі як цяпер. Таксама заўважыў, што чым больш Лукашэнка спрабуе зараз змагацца з народам, тым больш людзі актывізуюцца, выказваюць сваю нязгоду. Таксама і нам, палякам, важна паказваць свайму кіраўніцтву пратэст супраць таго, што адбываецца ў Беларусі. Гэта вымушае нашую ўладу рабіць пэўныя крокі, якія могуць стаць перашкодай для далейшага існавання беларускага рэжыму на дарозе парушэння праў чалавека і базавых свабодаў.

Фото: Радыё Рацыя

Надзвычай шмат нацыянальных бела-чырвона-белых сцягоў, плакаты з надпісамі: «Свабоду Палітвязням», «Freedom Belarus», «Я/Мы 97%» ды суправаджэнне барабаннага аркестра сталіся знакавай падзеяй для 500-тысячнага польскага гораду. Выказаць салідарнасць прыйшлі таксама і ўкраінцы, мелі вялікі плакат з выявай Лукашэнкі, калючым дротам і надпісам «1984 – 2020» – адсылкай да рамана Джорджа Орўэла.

Падчас імправізаванага знаёмства, якое за ініцыяваў са сцэны помніка адзін з арганізатараў, высветлілася, што на акцыі прысутнічалі турысты з Мілану ды Бразіліі. Таксама і сярод беларусаў было прадстаўлена шмат гарадоў. Акцыю суправаджала музыка беларускіх гуртоў. Падзея мела святочны характар. Напрыканцы, арганізатары разам з удзельнікамі патанчылі і праспявалі «Тры Чарапахі» Лявона Вольскага ды падзякавалі прысутным а таксам прадстаўнікам паліцыі.

Арганізатары плануюць і надалей праводзіць акцыі салідарнасці з Беларуссю.

Фото: Радыё Рацыя
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках