25 красавiка 2024, Чацвер, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Чалавечая памяць працуе так жа, як пошукавыя сістэмы

7
Навукоўцы: Чалавечая памяць працуе так жа, як пошукавыя сістэмы

Новае даследаванне аб тым, як мозг аперуе дзясяткамі тысяч слоў.

Новае даследаванне аб тым, як мозг аперуе дзясяткамі тысяч слоў, было апублікаванае ў часопісе Nature Human Behaviour, піша zn.ua. Навукоўцы звярнулі ўвагу, што некаторыя з іх запамінаюцца значна лепш за іншыя, і паспрабавалі знайсці гэтаму тлумачэнне.

Аўтары эксперыменту даследавалі нейронную актыўнасць пацыентаў з эпілепсіяй. Падыспытным паказвалі пары слоў накшталт «рука-яблык», а праз некаторы час дэманстравалі адно з іх і прасілі ўзгадаць другое. Выявілася, што ёсць шэраг слоў, якія большасці ўдзельнікаў удавалася ўзгадаць лепш ці горш за ўсё, і гэта не было звязанае са злучэннем у пары. Цікава, што больш рэдкія словы запаміналіся лепш, чым тыя, якія ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці.

Пазней у такім эксперыменце ў онлайн-фармаце ўзялі ўдзел амаль 3000 добраахвотнікаў. Вынік стаўся такім жа. Даследнікі паспрабавалі растлумачыць гэта з дапамогай мадэлі пошуку асацыятыўнай памяці, якая нагадвае схему паняццяў з некаторымі найбольш праходнымі «вузламі». Навукоўцы стварылі праграму, каб выказаць здагадку, якія словы будуць лепш запамінацца. Яна грунтавалася на корпусе звестак з кніг, навін і артыкулаў Вікіпедыі.

Выявілася, што найбольш запамінальныя словы не з'яўляюцца ў тэкстах часцей, а абстрактныя паняцці не абавязкова цяжкія для запамінання. Затое словы, семантычна падобныя або звязаныя са значэннямі іншых слоў, запамінаюцца значна лягчэй. Падыспытныя адгадвалі іх з большай імавернасцю. Гэтыя словы ўяўляюць сабой свайго кшталту цэнтры трафіку ў нейронных сетках - сапраўды гэтак жа, як у пошукавіках, якія падказваюць нам патрэбнае слова, калі мы толькі пачынаем уводзіць запыт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках